Азаранка не змагла перамагчы Стывенс на турніры ў Мадрыдзе

Супрацьстаянне саперніц доўжылася крыху больш за дзве гадзіны, Стывенс з самага старту кантралявала сітуацыю.
Sputnik

МІНСК, 7 мая - Sputnik. Вядомая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 52-ы радок у сусветным рэйтынгу, прайграла свой матч другога круга адзіночнага разраду на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Мадрыдзе.

Сабаленка прайграла ў Мадрыдзе расіянцы з другой сотні

Азаранка ў паядынку 1/16 фіналу не змагла абыграць амерыканку Слоан Стывенс, у якой восьмы нумар у сусветным рэйтынгу. Выніковы лік гэтай сустрэчы - 6:4, 2:6, 6:2 на карысць амерыканкі.

Супрацьстаянне саперніц доўжылася крыху больш за дзве гадзіны. Стывенс з самага старту кантралявала сітуацыю, па ходзе сустрэчы Азаранка ўзмацніла гульню, перамогшы ў выніку ў другім сэце, амаль атрымалася ў яе захаваць гэты імпульс у трэцім, але амерыканка на фінішы згуляла вельмі ўпэўнена.

"Я адчуваю сябе добра, - цытуе пасляматчавай інтэрв'ю Стывенс партал tennis.com. - Відавочна, што гуляць з Вікай заўсёды вельмі цяжка, таму я проста старалася гуляць у сваю гульню, як магла, і я вельмі рада перамагчы".

Для Стывенс гэтая перамога над Азаранкай стала ўжо чацвёртай запар у гісторыі іх сустрэч.

Беларускія заўзятары тым часам змогуць падтрымаць іншую нашу спартсменку: 7 мая Аляксандра Сасновіч (33-ы нумар сусветнага рэйтынгу) будзе супрацьстаяць у паядынку 1/16 фіналу тэнісістцы са Славакіі Ганне-Караліне Шмідловай (у яе 109-ы радок сусветнага рэйтынгу).