Ноччу ў Беларусі пахаладае да -3°C

Днём у сераду прагназуюць сухое, але воблачнае надвор'е, слупок тэрмометра падымецца да +17°C.
Sputnik

МІНСК, 7 мая - Sputnik. Начныя замаразкі прыйдуць у Беларусь 8 мая, паведамілі ў Гідрамеце.

У цэлым па краіне чакаецца ад +1 да +7°C у начны час, аднак месцамі прагназуецца больш значнае паніжэнне тэмпературы, удакладнілі сіноптыкі.

У сераду днём будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Дажджы магчымы толькі ва ўсходняй частцы краіны. Таксама ж не выключаны і навальніцы. Вецер паўночны, паўночна-заходні ўмераны, у асобных раёнах парывісты.

Днём паветра прагрэецца да +11..+17°С. Па ўсходзе краіны будзе трохі халадней - да 10°С.

У Мінску 8 мая ноччу прагназуюць да +3..+5°С. Днём будзе яснае надвор'е без ападкаў. Вецер паўночны з хуткасцю 4-6 м/с. У дзённыя гадзіны тэмпература паветра складзе +11..+13°С.