Беларусы 7 мая адзначаюць Радаўніцу - дзень памяці продкаў

Радаўніца бярэ свой пачатак у язычніцкай традыцыі: ва ўсходніх славян гэтая падзея была звязана з культам продкаў. Па адной з версій, у аснове назвы свята ляжыць слова "радасць", аднак ёсць і версія, што паняцце пайшло ад слова "род".
Sputnik
У народнай традыцыі беларусаў існуе цэлы цыкл пахавальна-памінальных абрадаў - у народным календары можна знайсці як мінімум 15 памінальных дзён у годзе, акрамя таго, традыцыйным памінальным днём у славян таксама з'яўляецца любая субота года. Аднак Радаўніца адрозніваецца ад іншых памінальных дзён тым, што гэта свята напоўнена не толькі смуткам аб памерлых, але і радасцю, што душы продкаў патрапілі ў лепшы свет.
Радаўніца на Маскоўскіх могілках у Мінску
Радаўніцу адзначаюць на дзявяты дзень пасля Вялікадня, у бягучым годзе гэта аўторак, 7 мая. У Беларусі гэта свята з'яўляецца афіцыйным непрацоўным днём.

Чаго нельга рабіць на Радаўніцу

Праваслаўная царква адмоўна ставіцца да трапезы на могілках: асабліва гэта тычыцца ўжывання спіртных напояў. Ад іх лепш зусім адмовіцца ў гэты дзень, бо гэтыя традыцыі звязаны з паганствам.
Таксама ў гэты дзень не варта плакаць, Радаўніца - свята не суму і смутку, а радасці вечнага жыцця, перамогі Сына Божага над смерцю.
Народныя традыцыі таксама захавалі мноства прадпісанняў, якія тычацца забаронаў на Радаўніцу. Напрыклад, на могілкі не рэкамендавалася хадзіць цяжарным жанчынам.
Радаўніца ў зоне адчужэння
Яшчэ адным строгім правілам, звязаным з пахавальна-абрадавых цыклам, з'яўляецца ўстаноўка помніка на магіле - яго нельга было ўсталёўваць да года з дня смерці чалавека. Белы вянок клалі на крыж, дзе была пахавана дзяўчына, белы фартух павязвалі на крыж на магіле жанчыны, а белы ручнік - на крыж, усталяваны на магіле мужчыны.

Што можна рабіць

У свята можна прывесці магілы блізкіх у парадак. Акрамя таго, у гэты дзень можна працаваць, святкаваць дзень нараджэння, хрысціць дзяцей і браць шлюб, аднак нельгя вянчацца. Гэта не звязана з Радаўніцай: па аўторках вянчанне ў храмах не здзяйсняецца.
На свята прынята прыбіраць могілкі
Можна пайсці ў царкву і памаліцца аб памерлых. У храмах на Радаўніцу служаць памінальную літургію і паніхіду, падчас якіх памінаюцца ўсе праваслаўныя нябожчыкі. Асаблівасцю гэтай службы з'яўляецца тое, што да звычайных памінальных малітв дадаюцца і велікодныя спевы.