МІНСК, 8 мая - Sputnik. Нягледзячы на праліўны дождж і халоднае надвор'е, на могілках у аўторак было шматлюдна.
Тысячы беларусаў прыйшлі на буйныя гарадскія могілкі і сціплыя сельскія цвінтары, каб падзяліцца з нябожчыкамі радаснай навіной аб уваскрасенні Хрыста.
У храмах служылі памінальную літургію і паніхіду, падчас якіх памінаюцца ўсе нябожчыкі праваслаўныя.
У сталіцы і абласных гарадах да могілак былі пушчаныя дадатковыя маршруты грамадскага транспарту.