Дзень Перамогі

Капітуляцыя гітлераўскай Германіі. Кадры 1945 года

Цырымонія падпісання Акту аб безумоўнай капітуляцыі Германіі прайшла ў прыгарадзе Берліна ў ноч на 9 мая 1945 года. Глядзіце на архіўных кадрах, як праходзіла працэдура, якая паклала канец Вялікай Айчыннай вайне.
Sputnik

Дакумент быў падпісаны прадстаўнікамі гітлераўскага камандавання ў прысутнасці Вярхоўнага галоўнакамандавання саюзных войскаў на берлінскім аэрадроме Цемпельхоф. Афіцыйная цырымонія пачалася роўна апоўначы.

"Тут сабраліся для прыняцця умоў безумоўнай капітуляцыі. Ад Вярхоўнага галоўнакамандавання ўзброеных сіл Германіі прыбылі упаўнаважаныя Вярхоўнага галоўнакамандавання Германскай арміі. Я звяртаюся да прадстаўнікоў германскага Вярхоўнага галоўнакамандавання азнаёміцца з гэтым Актам. Я прапаную падпісаць Акт аб безумоўнай капітуляцыі", - сказаў камандуючы 1-м беларускім фронтам Георгій Жукаў.

Гэты гістарычны акт паставіў юрыдычную кропку ў самай кровапралітнай вайне, якую калі-небудзь ведала чалавецтва.