"Толькі што валяр'янкі выпіла": берасцейцы ўспамінаюць родных, якія ваявалі

Людзі з партрэтамі сваякоў, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне, пачалі збірацца ў цэнтры Брэста задоўга да пачатку святочнага шэсця.
Sputnik

Мікалай Несцяровіч ідзе з партрэтам свайго брата - Івана Леўчанкі.

У Мікалая Несцяровіча звоніць тэлефон: "Я ў белай кепцы, а астатняе ты ведаеш - дзевяноста другі год, а я на сваіх нагах", - кажа Мікалай Несцяровіч. Да пачатку вайны ён паспеў скончыць пяць класаў.

Брат быў старэйшы за яго на чатыры гады, нарадзіўся ў 1922 годзе, загінуў у 1944 пад Гомелем. Там жа і пахаваны, а разам з ім - больш за тысячу савецкіх воінаў. Мікалай Несцяровіч прыязджаў на тыя могілкі ў 80-х, а з партрэтам брата на Дзень Перамогі прыходзіць кожны год.

"Толькі што валяр'янкі выпіла": берасцейцы ўспамінаюць родных, якія ваявалі

Карэспандэнт Sputnik праслухала гісторыі берасцейцаў, якія сёння ішлі да Брэсцкай крэпасці з партрэтамі блізкіх.

"Татка наш малайчына"

Таццяна Васільеўна працуе ў школе, калона яе калегаў стаіць у іншай частцы праспекта Машэрава, але сама яна з партрэтам бацькі Васіля Захарава ідзе сёння ў калоне "Беларусь памятае".

На вайну яе бацька пайшоў, калі споўнілася 18 - раней не бралі, быў невысокага росту.

"Ён быў кіроўцам на "Студэбекеры" - не забуду гэтую назву машыны, таму што тата так назваў. Ёсць фільм, у якім паказваюць кадры эвакуацыі дзіцячага дома, па ёй страляюць, машына віхляе. Мой тата глядзеў і плакаў, таму што таксама вёз, толькі не дзяцей, а дарослых. Дзякуй Богу, што ён выжыў, выстаяў. Татка наш малайчына", - распавядае Таццяна Васільеўна.

"Толькі што валяр'янкі выпіла": берасцейцы ўспамінаюць родных, якія ваявалі

Бацька Рыгора Васільевіча вызваляў Прагу і не любіў успамінаць вайну. Берасцеец Антон Раманюк не дайшоў да Берліна дзесяці кіламетраў - быў паранены. У гэтым годзе з партрэтам дзеда ўпершыню выйшаў яго ўнук.

Імем дзядулі брэстчанкі Ірыны - Івана Баброва - названая вуліца ў Брэсце. Быў у партызанскім атрадзе, загінуў у 1944 годзе. Аб дзядулі ёй расказвалі ўжо бацькі.

"Толькі што валяр'янку выпіла", - просіць прабачэння за слёзы яго ўнучка. Ліст дзеда, які ён адправіў дадому, унучка аддала ў краязнаўчы музей. Брэстчанка распавядае, што ўсе яе дзяцінства прайшло з гісторыямі пра вайну - яна пераказвае, як другому дзеду даводзілася есці ў вайну мерзлую бульбу. Свайму сыну яна таксама распавядае пра прадзеда, і ён сёння таксама на парадзе, але ў Віцебску.

"Толькі што валяр'янкі выпіла": берасцейцы ўспамінаюць родных, якія ваявалі

"Ура!" - скандзіруе яшчэ адна калона пад перазвон веласіпедных званкоў. Гэта брэсцкія веласіпедысты, якія ідуць, спешыўшыся, асобнай калонай.

Дзядзька Антаніны Асламбек Салаевіч родам з Асеціі.

"У іх на Каўказе па пяць чалавек з кожнага двара ішлі ваяваць, і бывала, што ні адзін не вяртаўся", - распавяла Антаніна.

Не вярнуўся і яе дзядзька - прапаў без вестак, пазней даведаліся, што ён загінуў.

А сям'я Івана прыехала з Масквы. Яны падарожнічаюць па гарадах вайсковай славы, і цяпер надыйшла чарга Брэста. На грудзях жонкі Івана георгіеўская стужачка, а да касцюма дачкі Веры яна прышпільвае яблыневую кветачку.

"Толькі што валяр'янкі выпіла": берасцейцы ўспамінаюць родных, якія ваявалі

"Ёсць такая вельмі добрая прыказка - як толькі вы забудзецеся на мінулую вайну, вельмі хутка чакайце новую", - распавядае Іван пра тое, чаму для яго важна сёння прайсці ў калоне.

Партрэты ўдзельнікаў акцыі "Бессмяротны полк" нясуць побач з партрэтамі тых, чые сваякі выйшлі на акцыю "Беларусь памятае". Арганізатары сцвярджаюць, што канфлікту паміж акцыямі няма, партрэты могуць быць аформленыя па-рознаму таму, што многія падрыхтавалі іх ужо даўно, да таго ж, некаторыя ўдзельнікі акцыі прыехалі з Расіі са сваімі партрэтамі, на якіх традыцыйны для іх "Бессмяротны полк". А Беларусь памятае - незалежна ад надпісу на таблічцы.

Тат, дзе салют?

Зараз у Брэсцкай крэпасці, дзе завяршаецца шэсце ўсіх калон, пейзажы мірныя. Прадаўцы хоць і апранутыя ў ваенную форму, але гандлююць марозівам і сувенірамі. Берасцейцы дапамагаюць гасцям разабрацца, дзе ў крэпасці Холмскія вароты, а дзе Паўночныя. Хтосьці распавядае пра сваю бабулю, якая была ў партызанах, хтосьці пра дзядулю.

"Толькі што валяр'янкі выпіла": берасцейцы ўспамінаюць родных, якія ваявалі

Паветраных шароў над крэпасцю не менш, чым сцягоў і цягоў.

"Тат, гэта салют? Я не бачу яго! Салют, ты дзе?" - дзіця на самакаце чуе залпы і азіраецца ў пошуках феерверка. Але ўрачысты салют будзе ў крэпасці толькі ўвечары, у 23:00.

А пакуль - ускладанне кветак да Вечнага агню, хвіліна маўчання і ружэйны салют, а потым мірнае жыццё вяртаецца і ў крэпасць, і ў горад.