З партрэтамі ветэранаў і слязамі на вачах. Як Гродна адзначае Дзень Перамогі

У гэтым годзе афіцыйныя мерапрыемствы зноў праходзяць у цэнтры Гродна, а не на Кургане Славы, куды ў мінулыя гады было цяжка дабірацца і ветэранам, і звычайным гараджанам.
Sputnik

ГРОДНА, 9 мая - Sputnik, Іна Грышук. Урачыстым мітынгам, ускладаннем кветак каля брацкай магілы і парадам ваенных адкрылі святочныя мерапрыемствы на 9 Мая ў Гродне.

Афіцыйныя мерапрыемствы пачаліся на плошчы Леніна, дзе сабраліся нешматлікія гродзенскія ветэраны, іх сваякі і прадстаўнікі розных гарадзкіх арганізацый. На мітынгу прысутнічалі кіраўнікі гарадской мэрыі і Гродзенскага аблвыканкама, прадстаўнікі ўсіх сілавых структур вобласці.

З партрэтамі ветэранаў і слязамі на вачах. Як Гродна адзначае Дзень Перамогі

Кожны жадаючы мог прымацаваць на куртку ці лацкан пінжака стужачку з яблыневай кветачкай - іх раздавалі бясплатна. На плошчы панавала ўрачыстая і святочная атмасфера. Ветэраны і кіраўніцтва знаходзіліся насупраць сцэны, побач стаялі кадэты у святочнай форме з гваздзікамі ў руках.

З партрэтамі ветэранаў і слязамі на вачах. Як Гродна адзначае Дзень Перамогі

Больш за ўсё ўразіла гараджан выступленне гродзенскага ветэрана вайны Валянціны Баранавай. Жанчына ў свае 95 гадоў без запінкі і шпаргалкі на памяць чытала вершы са сцэны і казала словы віншавання.

З партрэтамі ветэранаў і слязамі на вачах. Як Гродна адзначае Дзень Перамогі

Многія гараджане прыйшлі з кветкамі і партрэтамі сваякоў, якія загінулі ці прайшлі вайну. У гэтым годзе яны не збіраліся ў канкрэтным месцы, сустрэць іх можна было і на плошчы, і ў самім парку.

З партрэтамі ветэранаў і слязамі на вачах. Як Гродна адзначае Дзень Перамогі

Прычына ў тым, што акцыю "Беларусь памятае", беларускі аналаг сусветнай акцыі "Бессмяротны полк", якая ў мінулым годзе на 9 мая сабрала больш за тысячу ўдзельнікаў, у гэтым годзе не ўключылі ў спіс афіцыйных мерапрыемстваў.

З партрэтамі ветэранаў і слязамі на вачах. Як Гродна адзначае Дзень Перамогі

Па словах арганізатараў, яе плануюць правесці 3 ліпеня і прымеркаваць да 75-й гадавіны вызвалення Беларусі.

Афіцыйныя мерапрыемствы завяршыліся праходжаннем парадных разлікаў войскаў Гродзенскага гарнізона. Вайскоўцы ў параднай форме ўрачыста прайшліся па вуліцы Дзяржынскага ад будынка аблвыканкама ў бок вуліцы 1 Мая.

Замыкалі парад удзельнікі "Бессмяротнага палка", які сабраўся зусім нечакана. Людзі з партрэтамі загінулых або ваяваўшых сваякоў проста выйшлі на дарогу і прайшліся па жывым калідоры пад апладысменты прысутных гараджан.

Заключнай часткай афіцыйных мерапрыемстваў стаў аўтамотапрабег "Прабег Перамогі", у якім гродзенцы змаглі ўбачыць машыны часоў Вялікай Айчыннай вайны і інсталяцыі на тэму ваенных гадоў.

З партрэтамі ветэранаў і слязамі на вачах. Як Гродна адзначае Дзень Перамогі

У гэтым годзе ўсе афіцыйныя мерапрыемствы праходзяць не на ўскраіне Гродна ля Кургана Славы, а ў цэнтры, куды лягчэй дабірацца і ветэранам, і гараджанам. На працягу дня ў горадзе будуць праходзіць гарадскія гулянні, выстава ваеннай тэхнікі і шматлікія канцэрты, якія праходзяць на абедзвюх плошчах, у парку Жылібера і на пешаходнай вуліцы Савецкай.

З партрэтамі ветэранаў і слязамі на вачах. Як Гродна адзначае Дзень Перамогі

Увечары мерапрыемствы перамесцяцца да Кургана славы, дзе а 22-й гадзіне пачнецца святочны канцэрт, у 22:55 намечана рэспубліканская акцыя "Праспяваем Дзень Перамогі разам", а ў 23:00 салют.