Урад вырашыў, хто з бізнесменаў можа атрымаць дзяржпадтрымку

Зараз атрымаць фінансавую дапамогу ад дзяржавы могуць не толькі прадстаўнікі малога бізнесу, але і сярэдняга прадпрымальніцтва з Аршанскага раёна.
Sputnik

МІНСК, 10 мая - Sputnik. У Беларусі ўстанавілі гранічныя памеры выручкі ад вядзення бізнесу без уліку падатку на даданую вартасць за 2018 год для атрымання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі, гаворыцца ў пастанове савета міністраў.

Беларускія чыноўнікі ўсталявалі наступныя гранічныя памеры выручкі для малога бізнесу:

  • 373 тыс. рублёў - для індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • 2735 тыс. рублёў - для мікраарганізацый
  • 10 318 тыс. рублёў - для малых арганізацый.

У гэтым годзе па фінансавую дапамогу з боку дзяржавы змогуць звярнуцца і прадстаўнікі сярэдняга бізнесу ў Аршанскім раёне, якому ўрад надае асаблівую ўвагу.

У выпадку, калі ў мінулым годзе ў прадстаўнікоў сярэдняга бізнесу ў дадзеным рэгіёне лімітавая выручка не перавышала за 20 000 тыс. рублёў, яны могуць разлічваць на дзяржпадтрымку.

Грошы беларускія бізнесмены могуць атрымаць у рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, а таксама прэзідэнцкага ўказа аб "Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці".