Калі вельмі хочацца есці, сабакі гатовыя зрабіць усё, каб атрымаць ласунак. Яны выконваюць каманды, робяць вочы, як у ката са "Шрэка" ці настойліва патрабуюць порцыю ежы, гучным брэхам звяртаючыся да гаспадароў. З боку гэта заўсёды выглядае вельмі пацешна і міла. Асабліва, калі хвацкі апетыт гадаванца становіцца прычынай казуса, як на відэа.
Ролік знялі ўладальнікі шчанюка па мянушцы Апалон з ЗША. Іх сабачка так хацеў атрымаць ежу, што зламаў сваю кармушку і захрас у ёй. На кадрах добра відаць, як ён спрабуе вызваліцца з пасткі, і ў той жа час знайсці, што яшчэ з'есці. Шчанюк настолькі нязграбны, што ўсе яго дзеянні выглядаюць вельмі міла і выклікаюць ўсмешку. Дарэчы, усё скончылася добра: гаспадары прыйшлі свайму гадаванцу на дапамогу і вызвалілі яго.