Беларускі гурт напісаў саундтрэк да серыяла Netflix

Музыка AMBASSADOR21 гучыць у афіцыйным трэйлеры амерыканскага анімацыйнага серыяла-анталогіі.
Sputnik

МІНСК, 11 мая - Sputnik. Беларускі гурт AMBASSADOR21 напісаў саундтрэк да анімацыйнага серыяла Netflix "Каханне, смерць і робаты". Аб гэтым на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў PR-менеджар Зміцер Безкаравайны.

Музыка беларусаў гучыць у афіцыйным трэйлеры амерыканскага анімацыйнага серыяла-анталогіі, які выйшаў на экраны гэтай вясной.

"Каханне, смерць і робаты" ("LOVE DEATH + ROBOTS") складаецца з кароткаметражных фільмаў розных па працягласці. Першы сезон налічвае 18 эпізодаў. У спісе прадзюсараў серыяла – Дэвід Фінчэр, які працаваў для Netflix  над "Картачным домікам" і "Паляўнічым за розумам".

Гурт AMBASSADOR21 – беларускі музычны праект, заснаваны летам 2001 года вакалісткай Natasha і Аляксеем Протасавым.