МІНСК, 12 мая - Sputnik. Кот, які занадта эмацыйна на ўсё рэагуе, стаў зоркай сацсетак. Здымкі свайго гадаванца па мянушцы Ай Фэй апублікавала ў Instagram жыхарка кітайскай правінцыі Цзянсу Тан Чанг.
Гаспадыня незадаволенага ката распавяла, што яго мянушку можна перавесці як "таўстунок". На здымках кот выглядае так, быццам яму ўсё не падабаецца.
На старонку @tang9599, дзе гаспадыня Ай Фэя публікуе фота, падпісаліся ўжо больш за 30 тысяч карыстальнікаў, некаторыя прапанавалі даць кату "Оскар" за яго акцёрскі талент.
Напрыклад, на адной фатаграфіі кот сумуе, нібы чалавек, на другой - відавочна чымсьці незадаволены, а на трэцім фота жывёла здзіўлена глядзіць у камеру.