Даставайце тазікі: у Беларусі пачаліся сезонныя адключэнні гарачай вады

Тэрмін адключэнняў гарачай вады, як правіла, не перавышае двух тыдняў. Аднак камунальнікі могуць і "зацягнуць", калі нешта пойдзе не па плане.
Sputnik

МІНСК, 13 мая - Sputnik. Сезонныя адключэнні гарачай вады пачаліся ў Беларусі ў гэты панядзелак і працягнуцца да пачатка верасня, паведамляе Sputnik.

Мінскія цепласеткі: скараціць тэрмін адключэння гарачай вады пакуль нельга

Гарачую ваду штогод адключаюць у летні перыяд для праверкі стану труб і падрыхтоўкі сістэмы да зімовага перыяду.

У гэтым годзе першым спажыўцам адключылі гарачую ваду ўжо 13 мая. Закранула гэта як мінчан, так і жыхароў іншых гарадоў - у тым ліку і абласных.

У сталіцы гарачую ваду адключаюць паступова, у залежнасці ад вуліцы. У іншых гарадах адключэнні закранаюць адразу цэлыя раёны.

Тэрмін адключэння гарачай вады, як правіла, не перавышае двух тыдняў. Зрэшты, калі камунальнікі на працах выявяць якую-небудзь праблему, гэтыя часовыя рамкі могуць павялічыцца. Аднак у большасці выпадкаў больш за два тыдні без гарачай вады праводзіць спажыўцам не прыходзіцца.

Адключэнні гарачай вады працягнуцца аж да пачатку верасня.