Традыцыйны конкурс "Веламіс" прайшоў у нядзелю ў Мінску. Удзельніцы спаборнічалі на Кастрычніцкай плошчы, насупраць Палаца Рэспублікі.
Спартыўныя прыгажуні змагаліся не толькі за тытул, але і за новы гарадскі байк. Дзяўчаты спаборнічалі не толькі ў арыгінальнасці і вытанчанасці касцюмаў, але і ў трываласці і навыках кіравання.
Пераможцай конкурсу "Веламіс-2019" стала Кацярына Палуянава, яна атрымала велізарны букет кветак і каштоўныя прызы, галоўны з якіх - новенькі веласіпед. Тытул "Другая віцэ-міс" атрымала Анастасія Шаўцова і "Першая віцэ-міс" - Вікторыя Бундзюкова.