Па-першае, змянілася методыка цэнтралізаванага тэсціравання, яна не ўплывае на парадак тэсціравання або пералiк прадметаў, але ўплывае на разлік тэставых балаў. Па-другое, з гэтага года Міністэрства адукацыі ўсталявала адзінае ўступнае выпрабаванне для асоб, якія паступаюць у так званы скарочаны тэрмін.
"Калі адна і тая ж спецыяльнасць ёсць ў дзвюх ВНУ, і абітурыент падаў дакументы, прайшоў уступныя і не паступіў у адну ВНУ, то можна ўзяць даведку і з ёй ісці спрабаваць удзельнічаць у конкурсе ў іншую ВНУ. Раней ВНУ ўсталёўвалі свае ўступныя выпрабаванні, яны маглі быць розныя ў залежнасці ад установы", - патлумачыла Рэмма Герлоўская.
Яшчэ адна асаблівасць звязана з правядзеннем рэспубліканскай алімпіяды па фізічнай культуры і здароўю, якая ўпершыню прайшла ў гэтым годзе. Яе пераможцы цяпер могуць без уступных выпрабаванняў паступаць на спецыяльнасці фізічнай культуры і спорту.
"Што тычыцца агульных лічбаў, то больш за 54,5 тысячы чалавек мы плануем прыняць, у тым ліку на бюджэт з ніх - больш за 26,5 тысяч", - дадала прадстаўнік Мінадукацыі.
Паводле яе слоў, у гэтым годзе мы плануем прыняць абітурыентаў больш, чым у 2018 годзе. Гэта звязана з павелічэннем долі падрыхтоўкі па IT-спецыяльнасцях, напрамках фізічнай культуры і аховы здароўя.
Чытайце таксама:
- Мінадукацыі назвала алімпіяды, пасля якіх можна паступаць у ВНУ без іспытаў
- РІКВ: прахадныя балы вырастуць на тых спецыяльнасцях, дзе былі невысокімі
- Лівянт: у малазабяспечаных абітурыентаў менш шанцаў паступіць пасля ЦТ