МІНСК, 16 мая - Sputnik. Прадстаўніца Беларусі на міжнародным песенным конкурсе "Еўрабачанне-2019" Зена змагла выйсці ў фінал шоу па выніках першага паўфіналу.
Першы паўфінал "Еўрабачання-2019" адбыўся ў аўторак у Тэль-Авіве. За права выйсці ў фінал шоу змагаліся прадстаўнікі 17 краін свету, у тым ліку і Беларусі.
Па выніках галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы Зена, якая выступіла на конкурсе з песняй Like it, змагла выйсці ў фінал шоу. Якое месца заняла спявачка сярод паўфіналістаў, стане вядома толькі пасля фіналу.
Такім чынам, Беларусь у шосты раз за час свайго ўдзелу ў "Еўрабачанні" змагла трапіць у фінал шоу.
Акрамя Беларусі, у фінал "Еўрабачання" выйшлі наступныя ўдзельнікі першага паўфіналу:
- Грэцыя
- Сербія
- Кіпр
- Эстонія
- Чэхія
- Аўстралія
- Ісландыя
- Сан-Марына
- Славенія
Зена (Зіна Купрыяновіч) - 16-гадовая спявачка з Мінска. Артыстка супрацоўнічае з прадзюсарам Віктарам Дробышам. Раней яна ўдзельнічала ў праекце "Новая Фабрыка Зорак", а таксама агучвала мультфільм "Маана". У 2018 годзе артыстка выступала ў ролі вядучай дзіцячага "Еўрабачання".
Другі паўфінал "Еўрабачання-2019" пройдзе 16 мая. Фінал шоу прызначаны на 18 мая.