Радыё

Кісялёў: кампанію падтрымкі Вышынскага працягнем, чаго б гэта ні каштавала

Вызваленне Кірыла Вышынскага магло б стаць лепшым жэстам Украіны ў адрас Расіі і пачаткам адносінаў "з чыстага ліста", лічыць генеральны дырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў.
Sputnik

У сераду 15 мая некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся каля будынка ўкраінскага пасольства ў Маскве, дзе прайшла акцыя, прымеркаваная да гадавіны затрымання кіраўніка партала РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага. Нагадаем, журналіст быў затрыманы ў Кіеве 15 мая мінулага года па абвінавачванні ў дзяржздрадзе і падтрымцы самаабвешчаных ЛНР і ДНР.

Акцыя салідарнасці з Вышынскім праходзіць каля пасольства Украіны ў Маскве

Падчас акцыі ў падтрымку журналіста яго калегі трымалі ў руках плакаты і скандавалі: "Волю Вышынскаму!". Генеральны дырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў падкрэсліў, што такія выступы калегаў па цэху будуць працягвацца і надалей.

"У нас сёння вельмі вялікая акцыя, і вядома, мы будзем працягваць кампанію падтрымкі Кірыла, чаго б гэта ні каштавала. Я кажу гэта са змяшаным пачуццём, таму што мы не хочам, каб працягвалася тое, што зараз адбываецца", - сказаў Кісялёў.

Як лічыць гендырэктар інфармагенцтва, "новая ўкраінская ўлада павінна пачаць адносіны з Расіяй з чыстага ліста і з нейкага добрага жэсту". Лепшым жэстам тут было б вызваленне Вышынскага, падкрэсліў Кісялёў.