Відэа

Відэафакт: жаночы разлік МУС трэніруецца ўпершыню выйсці на парад 3 ліпеня

Чатыры парадных разлікі МУС прымуць удзел у парадзе на Дзень Незалежнасці Беларусі 3 ліпеня. Глядзіце на відэа, як праходзяць трэніроўкі праваахоўнікаў.
Sputnik

Рух на МКАД пачнуць абмяжоўваць з 14 мая з-за падрыхтоўкі да параду
У гэтым годзе да курсантаў факультэта ўнутраных войскаў і вайскоўцаў брыгады спецназа ўнутраных войскаў далучацца атрад міліцыі асаблівага прызначэння і жаночы разлік. Супрацоўніцам МУС такая місія будзе даручана ўпершыню.

Кантраляваў трэніроўкі "жаночай каробкі" ад пачатку сакавіка асабіста намеснік міністра, камандуючы Унутранымі войскамі МУС генерал-маёр Юрый Караеў. Ён распавёў, што прыгожая палова калектыву з энтузіязмам паставілася да прапановы ўдзельнічаць у парадзе.

"Яны пускаліся на розныя хітрыкі, дадавалі сабе лішнія сантыметры росту, каб толькі ўдзельнічаць у парадзе", - падзяліўся камандуючы ВВ.

У разлік ўключаны як прадстаўніцы ГУУС, так і АМАПу, ДАІ, ППС і ІСН. З красавіка трэніроўкі праходзяць ужо разам з вайскоўцамі часці 3214. Для дзяўчат падрыхтавана спецыяльная парадная форма з дыхаючай тканіны, пашытая па індывідуальных мерках, а таксама спецыяльна выраблены абутак.