Фотафакт: у Мінску адкрылася чарговая выстава праекта "Мастак і горад"

У гэтым годзе арганізатары прадставілі творчасць дзвюх таленавітых мастачак – Зоі Літвінавай і Зоі Луцэвіч.
Sputnik

Урачыстае адкрыццё штогадовага праекта "Мастак і горад" прайшло ў Мінску напярэдадні. Цяпер мінчане і госці сталіцы на выставе пад адкрытым небам убачыць рэпрадукцыі карцін беларускай мастачкі Зоі Літвінавай.

Фотафакт: у Мінску адкрылася чарговая выстава праекта "Мастак і горад"

"Для мяне ўдзел у праекце "Мастак і горад" – падзея і ўнікальная магчымасць сустрэцца з велізарнай і разнастайнай аўдыторыяй; сведчанне запатрабаванасці, што з’яўляецца важным для кожнага мастака. Мне адначасова і трывожна, і радасна", – падзялілася ўражаннямі мастачка.

Фотафакт: у Мінску адкрылася чарговая выстава праекта "Мастак і горад"

Восьмая выстава ў рамках праекта "Мастак і горад" прысвечана дзвюм Зоям беларускага мастацтва, таму ў сярэдзіне ліпеня карціны Зоі Літвінавай заменяць на рэпрадукцыі Зоі Луцэвіч. Яе творчасць акрамя Мінска ўбачаць яшчэ і ў Брэсце.

Фотафакт: у Мінску адкрылася чарговая выстава праекта "Мастак і горад"

За восем гадоў праекта ў выставе пад адкрытым небам паказвалі карціны Марка Шагала, Георгія Скрыпнічэнкі, Валянціна Губарава, Мікалая Селяшчука і многіх іншых. Усяго наведвальнікі ўбачылі творчасць 57 беларускіх мастакоў.