МІНСК, 17 мая - Sputnik. Выбары ў парламент адбудуцца ў лістападзе гэтага года, сказаў прэзідэнт Беларусі на спецыяльнай нарадзе, прысвечанай будучай выбарчай кампаніі.
Калі пройдуць выбары?
Па словах кіраўніка дзяржавы, на гэты момант трэба правесці абмеркаванне некаторых пытанняў, якія наўпрост закранаюць выбары ў Нацыянальны Сход і Савет Рэспублікі, а таксама ацаніць гатоўнасць мясцовых уладаў да выбарчай кампаніі.
"Выбары прапануецца правесці ў лістападзе гэтага года. З аптымальнымі датамі мы вызначымся ў хуткім часе. Гэта азначае, што асноўныя перадвыбарчыя мерапрыемствы, прадугледжаныя заканадаўствам, павінны пачацца ўжо ў жніўні", - прыводзіць яго словы прэс-служба.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, цяпер неабходна разабрацца з арганізацыйным складнікам, каб падчас галасавання беларусы маглі свабодна выявіць сваю волю.
"Патрабаванні да правядзення выбарчай кампаніі нязменныя. Гэта павінны быць сумленныя, справядлівыя выбары, без надуманых абмежаванняў, каб ні ў кога не было сумневаў у іх легітымнасьці", - падкрэсліў ён.
Што гаворыцца ў законах?
Пры гэтым яны звяртаюць увагу, што ў законах не прапісана дэталёва, наколькі раней за прадугледжаны тэрмін можна праводзіць электаральную кампанію.
У сваю чаргу выбары кіраўніка дзяржавы павінны адбыцца да 30 жніўня 2020 года. Беларускія ўлады вырашылі развесці дзве палітычныя кампаніі, таму перш пройдуць выбары ў парламент, а ўжо на наступны год - прэзідэнцкія.