Некаторыя вуліцы Мінска перакрыюць 18 мая з-за велакарнавала

Міжнародны велакарнавал "VIVA ровар 2019" пройдзе ў Мінску ўжо ў чацвёрты раз, традыцыйна яго ўдзельнікі праедуць па адным з галоўных праспектаў Мінска.
Sputnik

МІНСК, 17 мая - Sputnik. Некалькі вуліц сталіцы будуць перакрытыя 18 мая ў сувязі з правядзеннем міжнароднага велакарнавала "VIVA ровар 2019", пра гэта папярэдзілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Міжнародны велакарнавал "VIVA ровар" сёлета пройдзе ў Мінску ўжо ў чацвёрты раз, у ім прымуць удзел тысячы велааматараў. Збор удзельнікаў пачнецца ў 12:00 каля стэлы "Мінск-горад-герой", а праз некаторы час яны праедуць калонай па адным з галоўных праспектаў сталіцы.

У ДАІ расказалі, што рух транспарту па праспекце Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў перакрыюць у 14:00. У 14:50 рух закрыюць на праспекце Пераможцаў у абодва бакі ад стэлы "Мінск горад-герой" да "Мінск-Арэны", таксама застанецца перакрытай частку праспекта Машэрава, якая прымыкае да парку Перамогі. Гэта будзе доўжыцца прыкладна да 16:00 - калі ўсе веласіпедысты вернуцца назад да стэлы.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе аўтамабілістам улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак па горадзе ў суботу, каб пазбегнуць непрыемных сюрпрызаў.