Папа Рымскі заклікаў журналістаў і карыстальнікаў сацсетак быць пакорлівымі

Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы сабраў на сустрэчы ў Ватыкане прадстаўнікоў мас-медыя з усяго свету.
Sputnik

МІНСК, 18 мая - Sputnik. Папа Рымскі Францыск заклікаў журналістаў і карыстальнікаў сацсетак да адказнасці і стрыманасці, адзначыўшы, што жорсткія словы глыбока раняць людзей і нават здольныя знішчыць іх.

Папа Францішак у суботу ў Ватыкане сустрэўся з прадстаўнікамі Асацыяцыі замежнага друку.

"Я заклікаю вас дзейнічаць згодна з праўдай і справядлівасцю, каб (масавыя) камунікацыі сапраўды былі інструментам для таго, каб ствараць, а не разбураць, каб сустракацца, а не супрацьстаяць, каб арыентаваць, а не дэзарыентаваць, каб разумець адзін аднаго, а не дствараць непаразуменні, каб ісці з мірам, а не сеяць нянавісць, каб даць слова тым, хто яго не мае, а не быць мегафонам для тых, хто крычыць гучней", - цытуе Пантыфіка РІА "Новости".

Папа Францішак заклікаў журналістаў пранікнуцца стрыманасцю і пакорай, памятаючы, што кожны чалавек мае годнасць, якую нельга зневажаць.

Пантыфік указаў на важнасць процідзеяння распаўсюджванню фэйкавых навін, якія пры дапамозе інтэрнэту часцяком маюць выгляд сапраўднай інфармацыі.

"У час, калі многія распаўсюджваюць fake news, пакора не дазваляе табе прадаваць сапсаваную ежу дэзінфармацыі і падахвочвае цябе прапаноўваць добры хлеб праўды", - падкрэсліў кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы.

Па словах папы Францішка, быць "пакорным журналістам" азначае ўсведамляць, што любы артыкул альбо слова, прамоўленае падчас тэлевізійнай або радыётрансляцыі, і нават любое паведамленне ў Twitter "могуць прынесці зло бліжняму, а часам і цэлым абшчынам".

"Пакорлівы журналіст - гэта свабодны журналіст. Свабодны ад абумоўленасці, ад забабонаў, а таму мужны. Свабода патрабуе мужнасці!" - заявіў Папа Рымскі. Ён нагадаў, што свабода слова і свабода друку з'яўляюцца важным індыкатарам стану здароўя грамадства.

"Мы маем патрэбу ў журналістах, якія стаяць на баку ахвяраў, на баку тых, каго пераследуюць, каго выключаюць, ад каго пазбаўляюцца, каго падвяргаюць дыскрымінацыі", - адзначыў ён.