Фота

Бітва і кірмаш пад сценамі Гальшанскага замка

Sputnik

Рыцары і дамы, гандляры і шляхта, а таксама шматлікія госці фестывалю ў Гальшанах выдатна бавілі час 18 мая. З надвор'ем пашанцавала - увесь дзень свяціла сонейка і было па-летняму спякотна. 

Пад сценамі адноўленай вежы Гальшанскага замка развярнуўся кірмаш з танцамі і спевамі, а побач можна было паназіраць за жорсткімі бітвамі закаваных у браню рыцараў. Сярэднявечная музыка гучала ўвесь дзень, а хэдлайнерам мерапрыемства выступіў добра вядомы і любімы не толькі беларусамі гурт "Стары Ольса".

Падсілкавацца нацыянальнымі стравамі і нават пакаштаваць смажанае парася можна было на вялікім фудкорце, які прапаноўваў ласункі на любы густ. Як госці фестывалю акунуліся ў атмасферу даўніны, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

1 / 22
Рэканструктары эпохі сярэднявечча сабраліся на юбілейным, дзясятым фэсце ў Гальшанскім замку.
2 / 22
Знакамітыя крылатыя гусары праехалі конным строем па вуліцах.
3 / 22
На фестывалі можна было знайсці шмат розных актыўнасцяў.
4 / 22
Традыцыйны кірмаш прапаноўваў наведвальнікам самыя разнастайныя вырабы.
5 / 22
Хоць Вялікдзень ужо прайшоў, можна было паглядзець, як ствараецца сапраўдная пісанка.
6 / 22
Вырабы беларускіх рамеснікаў выглядаюць вельмі аўтэнтычна.
7 / 22
Прадстаўнікі шляхты шпацыравалі вакол сцен старажытнага замка.
8 / 22
А самыя маленькія яго наведвальнікі гарэзвалі побач.
9 / 22
Вясёлы настрой перадаваўся і дарослым.
10 / 22
Але былі і ўдзельнікі, настроеныя вельмі сур'ёзна.
11 / 22
Калі адысці крыху ўбок, можна было падсілкавацца дзічынай.
12 / 22
Або паназіраць за тым, як ствараюцца вырабы народнай творчасці.
13 / 22
Традыцыйныя беларускія арнаменты ўпрыгожвалі амаль усё, што прадавалася на фестывалі.
14 / 22
Сапраўдную беларускую прыгажосць можна было сустрэць на кожным кроку.
15 / 22
Наведвальнікам пашанцавала з надвор'ем - на выхадных было сонечна і па-летняму цёпла.
16 / 22
З гэтага хлопчыка вырасце сапраўдны ваяр, але пакуль ён толькі назірае.
17 / 22
Крылатыя гусары прадэманстравалі выдатнае валоданне зброяй.
18 / 22
Калі ўявіць замест капусты чыю-небудзь галаву, робіцца няўтульна.
19 / 22
Беларускія горцы таксама здзівілі публіку майстэрствам бою.
20 / 22
Пасля выступлення некаторых нават прыйшлося збіраць па кавалках - зразумела, штучных.
21 / 22
А на полі рыцары змагаліся адзін з адным у жорсткай бітве.
22 / 22
Гледачы назіралі за боем на бяспечнай адлегласці.