Дзяржкамваенпрам даў ацэнку выставе MILEX 2019

Выстава ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі прайшла з 15 па 18 мая, на ёй было падпісана дагавораў на суму каля 200 мільёнаў долараў.
Sputnik

МІНСК, 20 мая - Sputnik. Маштаб дзявятай міжнароднай выставы ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX 2019 перасягнуў усе папярэднія выставы, пра гэта заявіў старшыня Дзяржкамваенпрама Раман Галоўчанка ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ.

Паводле яго слоў, на выставе была ўпершыню прадстаўлена такая разнастайнасць узораў новай тэхнікі, ўзбраення.

"Калі параўнаць па колькасці ўзораў выставу, якая была два гады таму, і цяперашнюю, яны адрозніваюцца кардынальна", - сказаў ён.

Кіраўнік Дзяржваенпрама адзначыў, што многія госці выставы не чакалі ўбачыць такі маштаб. Таксама вялікую цікавасць у наведвальнікаў выклікала стралковае ўзбраенне беларускай вытворчасці.

Адным з галоўных сюрпрызаў MILEX 2019, па словах Галоўчанкі, стаў беларускі зенітна-ракетны комплекс "Бук".

Выстава MILEX адкрылася на "Лініі Сталіна" рэканструкцыяй баёў

"Са з'яўленнем гэтага выраба, новых малавысотных радыёлакацыённых станцый фактычна можна казаць аб стварэнні скончанай нацыянальнай сістэмы СПА Беларусі ўласнай вытворчасці", - даў ацэнку старшыня Дзяржкамваенпрама.

Нагадаем, што выстава MILEX 2019 у Мінску праходзіла з 15 па 18 мая. На ёй была прадстаўлена прадукцыя каля 170 арганізацый з больш чым дзясятка дзяржаў. Самыя маштабныя экспазіцыі прадставілі Беларусь (каля 100 экспанентаў), Расія (больш за 40 вядучых абаронных навуковых і вытворчых прадпрыемстваў і кампаній) і Казахстан (7 абаронных кампаній).

Усяго было прадэманстравана больш за 4000 экспанатаў. Мерапрыемства наведалі 59 афіцыйных дэлегацый з 35 дзяржаў свету. Па выніках падпісана каля 30 знешнеэканамічных дагавораў у сферы ўзбраення і ваенна-тэхнічнай маёмасці на суму каля 200 мільёнаў долараў.