Відэа

Праект натхніў мяне стаць артысткай: Вера Ярошык развітваецца з "Ты супер!"

Беларуска Вера Ярошык не выйшла ў фінал міжнароднага конкурсу "Ты супер!". Сваімі эмоцыямі яна падзялілася з вядучай Ганнай Нядзелька.
Sputnik

Вера выйшла на сцэну паўфіналу з песняй, якая стала вядомай дзякуючы Але Пугачовай - "Не отрекаются, любя". Аднак журы конкурсу не выбрала маладую выканаўцу для фінальнага шоу.

"Калі б не праект, я б не задумвалася так сур'ёзна стаць артыстам. Можа быць, у мяне і былі думкі звязаць сваё жыццё з музыкай, але я не ведала, што рабіць. Зараз, на дадзены момант, я ўпэўненая ў тым, што хачу працягваць", - распавяла Ярошык.

Яна адзначыла, што ў суперсезоне былі вельмі моцныя ўдзельнікі, і паабяцала, што будзе імкнуцца да лепшага.

Такім чынам, у фінале праекта застаецца толькі адна беларуска - Даша Чарнова.

Міжнародны конкурс "Ты супер!" праводзіцца тэлекампаніяй НТБ і міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі.