Радыё

Лукашэнка распавёў, якія дыпламаты зараз асабліва запатрабаваныя

Канструктыўная роля дыпламатаў у выбудоўванні адносін паміж краінамі на фоне пагроз і канфліктаў у свеце становіцца ўсё больш актуальнай, лічыць Аляксандр Лукашэнка.
Sputnik
Лукашэнка распавёў, якія дыпламаты зараз асабліва запатрабаваныя

Дзевяць новых паслоў у панядзелак уручылі даверчыя граматы прэзідэнту Беларусі, падчас цырымоніі ў Палацы Незалежнасці ў Мінску Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў адкрытасць нашай краіны для дружалюбных і дзелавых узаемаадносін з усімі дзяржавамі.

Хто прыйшоў з мірам: Лукашэнка прыняў даверчыя граматы дзевяці паслоў

"Асновы нашай знешняй палітыкі - міралюбнасць і шматвектарнасць, узважанасць, паслядоўнасць і прадказальнасць. І тыя, хто падзяляе гэтыя падыходы, хто прыходзіць да нас з мірам і добрымі намерамі, заўсёды знойдуць у Беларусі разуменне і падтрымку ў рэалізацыі ўсіх канструктыўных планаў і ідэй", - адзначыў Лукашэнка.

Развіццё і пашырэнне ўсяго спектру адносін паміж краінамі - гэта ганаровая і адказная місія для кожнага з дыпламатаў, якія прыбылі ў Беларусь, адзначыў беларускі лідар.

"Сёння надзвычай запатрабаваная канструктыўная роля дыпламатыі і дыпламатаў, якія ўмеюць слухаць, чуць, весці перамовы і знаходзіць кампрамісы, дапамагаюць пераадолець складанасці і рознагалоссі ў міжнародных адносінах", - сказаў Лукашэнка.

Беларускі лідар нагадаў пра мноства супярэчнасцяў, узброеных канфліктаў, гандлёвых войнах, экстрэмізм і іншыя актуальныя сусветныя пагрозы, на фоне якіх Беларусь мэтанакіравана і паслядоўна працягвае працаваць над мірнымі ініцыятывамі.

"Мы шчыра нацэлены на абнаўленне дыялогу па ўмацаванні мер бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўра-Атлантыцы і Еўразіі, на стварэнне дзейсных механізмаў партнёрства, фарміраванне спрыяльнага клімату для гандлёвага, эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння", - падсумаваў Лукашэнка.

Фрагмент прамовы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.