Падпісаны ўказ аб дадатковых мерах бяспекі на Еўрапейскіх гульнях

Дакумент быў падрыхтаваны на падставе замежнага і айчыннага вопыту правядзення і арганізацыі маштабных міжнародных спартыўных спаборніцтваў.
Sputnik

МІНСК, 21 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які ўводзіць дадатковыя меры бяспекі на другіх Еўрапейскіх гульнях, якія пройдуць летам у Мінску, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Агонь II Еўрапейскіх гульняў сустрэлі ў Гродна і праводзілі на БелАЭС

Подпіс пад дакументам, якім прадугледжаны адпаведныя палажэнні, беларускі лідар паставіў у панядзелак 20 мая. Адзначаецца, што ўказ быў падрыхтаваны на падставе замежнага і айчыннага вопыту правядзення і арганізацыі маштабных міжнародных спартыўных спаборніцтваў.

"Яго нормы накіраваны на забеспячэнне бяспекі на спартыўных арэнах, у гасцініцах і іншых аб'ектах інфраструктуры Еўрапейскіх гульняў, на дарогах Мінска", - сказалі ў прэс-службе.

Там таксама адзначылі, што рэалізацыя мер, устаноўленых указам, дапаможа правесці II Еўрапейскія гульні ў рэспубліцы такім чынам, каб іх ўдзельнікі і балельшчыкі адчувалі сябе ў Беларусі камфортна і бяспечна.

Другія Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня бягучага года. Гэта будуць буйнейшыя спартыўныя міжнародныя спаборніцтвы ў гісторыі суверэннай Беларусі. Раней у МУС рэспублікі неаднаразова заяўлялі, што беларуская міліцыя рыхтавалася да іх некалькі гадоў, а з 15 чэрвеня па 4 ліпеня асабісты склад органаў унутраных спраў перавядуць на ўзмоцнены варыянт нясення службы.