Помнік палацава-паркавай архітэктуры XIX стагоддзя знаходзіцца ў аграгарадку Жамыслаўль на Гарадзеншчыне. Сядзіба ў стылі неакласіцызму, якая належала Умястоўскім, з’яўляецца прататыпам палацава-паркавага ансамбля "Лазёнкі" ў Варшаве. Гэты шэдэўр будавалі 72 гады прадстаўнікі трох пакаленняў знакамітага шляхецкага роду.
У міжваенныя часы ў сядзібе знаходзілася навуковая база Віленскага ўніверсітэта, потым – санаторый для параненых салдат і афіцэраў кайзераўскай арміі, а ў савецкія гады – кіраўніцтва саўхоза.
Зараз будынак знаходзіцца ў аварыйным стане, хаця і ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў краіны. У 2012 годзе тут адбыўся пажар, а ў 2017 годзе сядзібу набылі новыя гаспадары, якія паабяцалі зрабіць рэканструкцыю. Аднаўленчыя работы пачаліся зусім нядаўна.
Як зараз выглядае сядзіба Умястоўскіх, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Чытайце таксама: