Дажджы і пахаладанне: прагноз надвор'я ў Беларусі на пятніцу і выхадныя

У бліжэйшыя дні сіноптыкі чакаюць ападкаў амаль па ўсёй рэспубліцы, а акрамя таго, ідзе слабое пахаладанне.
Sputnik

МІНСК, 23 мая - Sputnik. У выхадныя ў Беларусі крыху пахаладае, але надвор'е выправіцца да пачатку працоўнага тыдня. Пра гэта сведчаць дадзеныя Белгідраметцэнтра.

Грыбы пайшлі! Першыя баравікі з'явіліся ў лясах Беларусі

У апошнія дні ў краіне захоўвалася цёплае надвор'е з сярэднясутачнай тэмпературай паветра, якая на 3-9°С перавышае кліматычную норму - паветра прагравалася максімум да + 28°С.

Як паведамляюць сіноптыкі, 24 мая ў начныя гадзіны ў некаторых раёнах, а раніцай і ўдзень амаль па ўсёй краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, а месцамі прагрымяць навальніцы. Ранняй раніцай у пятніцу будзе +10 .. + 15°С, а пасля абеду паветра прагрэецца у сярэднім па краіне да +17 .. + 24°С (на паўднёвым усходзе пацяплее нават да + 27°С).

У выхадныя ападкаў (у асноўным, кароткачасовых дажджоў, але месцамі і навальніц) спецыялісты чакаюць таксама амаль па ўсёй Беларусі, акрамя таго, ідзе слабое пахаладанне.

Так, у суботу 25 мая ўначы таксама будзе +10 .. + 15°С (на паўночным захадзе паветра астыне і да +7 .. + 9°С), а ў дзённыя гадзіны пацяплее да +17 .. + 23°С. У нядзелю 26 мая ў Беларусі будзе назірацца туман, а тэмпература будзе ніжэй, чым напярэдадні: уначы апусціцца да +4 .. + 10°С, удзень дасягне максімум +13 .. + 19°С (+ 22°С будзе толькі на паўднёвым ўсходзе).

Згодна з папярэднім прагнозам, на пачатку будучага тыдня тэмпература зноў павысіцца да +15 .. + 23°С, а невялікія дажджы будуць ісці толькі ў некаторых раёнах краіны.