Фотафакт: рэканструкцыя партызанскага параду 1944 года прайшла ў Мінску

Узначаліў парад казёл па мянушцы Малыш: у 1944-м парнакапытны ў фуражцы нямецкага афіцэра, акулярах, стужцы з фашысцкімі ордэнамі і медалямі, з ракетніцай і санітарнай торбай на баках стаў адным з талісманаў партызанскага шэсця.
Sputnik

МІНСК, 25 мая - Sputnik. Рэканструкцыя партызанскага параду 1944 года прайшла ў Мінску ў рамках патрыятычнага праекта "Улетку 44-га...", прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведамляе Sputnik.

Фотафакт: рэканструкцыя партызанскага параду 1944 года прайшла ў Мінску

Патрыятычная акцыя "Улетку 44-га..." прайшла ў суботу ў сталіцы ў скверы па вуліцы Камсамольскай. У рамках акцыі прайшла рэканструкцыя партызанскага параду, які адбыўся ў Мінску 16 ліпеня 1944 года з нагоды вызвалення горада ад нямецкай акупацыі на былым гарадскім іпадроме ў раёне вуліцы Чырвонаармейская. Шэсце аб'яднала каля 30 тысяч чалавек і стала яркай старонкай у хроніцы Вялікай Айчыннай вайны.

Фотафакт: рэканструкцыя партызанскага параду 1944 года прайшла ў Мінску
Фотафакт: рэканструкцыя партызанскага параду 1944 года прайшла ў Мінску

У суботу па вуліцы Кірава прайшла калона з конніцай, партызанамі, падпольшчыкамі і байцамі Чырвонай арміі. Узначаліў парад казёл па мянушцы Малыш. У 1944-м парнакапытнае ў фуражцы нямецкага афіцэра і вялікіх акулярах, стужцы з фашысцкімі ордэнамі і медалямі на грудзях, з ракетніцай і санітарнай торбай на баках, стала адным з талісманаў партызанскага шэсця.

Фотафакт: рэканструкцыя партызанскага параду 1944 года прайшла ў Мінску
Фотафакт: рэканструкцыя партызанскага параду 1944 года прайшла ў Мінску

У рэканструкцыі параду прынялі ўдзел больш за 700 чалавек - актывісты БРСМ і студэнты сталічных ВНУ.