Відэа

Не проста грошы, а падтрымка: Лідаў - пра ролю Sputnik у праекце "Ты супер!"

Суперсезон музычнага вакальнага конкурсу "Ты супер!" падышоў да завяршэння. Пётр Лідаў-Пятроўскі, дырэктар па камунікацыях і сувязях з грамадскасцю МІА "Россия сегодня" і Sputnik, распавёў, чаму так важны гэты праект.
Sputnik

На думку Лідова-Пятроўскага, "Ты супер!" мае большае значэнне для Sputnik, таму што ў першую чаргу конкурс важны для людзей.

Праект натхніў мяне стаць артысткай: Вера Ярошык развітваецца з "Ты супер!"

"Гэта важна для людзей, таму што, вядома, што можа быць лепш і, напэўна, больш прыемна, чым дапамагчы тым, каму такая дапамога патрэбная. Ведаеце, кажуць заўсёды, што талент сам сабе праб'е дарогу - гэта на самай справе не так. Бывае так, што нейкія жыццёвыя абставіны складаныя, бывае ўсё што заўгодна. Калі знаходзяцца людзі, якія могуць дапамагчы, падтрымаць - гэта, вядома, вельмі крута", - падкрэсліў ён.

Пётр дадаў: "Не тое каб як бацькі, а як добрыя сябры, мы, па меншай меры, стараемся падтрымаць іх і зрабіць для іх нешта карыснае. Не проста грошы раздаць, а падтрымаць іх прафесійныя навыкі, пачынанні, адукацыю і гэтак далей".

Міжнародны конкурс "Ты супер!" праводзіцца тэлекампаніяй НТБ і міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі.