МІНСК, 27 мая - Sputnik. Штармавое папярэджанне аб'яўлена ў Беларусі на панядзелак 27 мая ў сувязі з магчымымі навальніцамі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Невялікае пахаладанне прыйшло ў рэспубліку ў нядзелю 26 мая, аднак сіноптыкі абяцаюць, што летняе цяпло вернецца ў Беларусь у сярэдзіне тыдня - тэмпература паветра падымецца да адзнакі +26°С.
"Днём у панядзелак 27 мая ў асобных раёнах рэспублікі чакаюцца навальніцы", - сказалі ў Гідрамеце.
Там таксама паведамілі, што ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ў краіне аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі.
Жоўты ўзровень абвяшчаецца, калі ўмовы надвор'я могуць быць патэнцыйна небяспечнымі - магчымыя ападкі, навальніцы, узмацненне парываў ветру, высокія альбо нізкія тэмпературы. Гэтыя з'явы надвор'я звычайныя для тэрыторыі Беларусі, але часам могуць прадстаўляць пагрозу для некаторых відаў сацыяльна-эканамічнай дзейнасці.