МІНСК, 28 мая - Sputnik. Белдзяржуніверсітэт дазволіць студэнтам дадаткова выбіраць прадметы для вывучэння, паведамілі Sputnik у прэс-службе ВНУ.
Магчымасць дадаткова вывучаць дысцыпліны па выбары - пакуль унікальная для беларускай вышэйшай адукацыі практыка. Так, з верасня студэнты змогуць пры жаданні выбіраць сумежныя з вывучаемай спецыяльнасцю дысцыпліны.
"Скарыстацца гэтай магчымасцю могуць студэнты любога курсу, а таксама магістранты ўсіх факультэтаў БДУ без выключэння. Па выніках станоўчай бягучай атэстацыі выбраныя курсы унясуць у дадатак да дыплома", - адзначылі ў БДУ.
Калі ж студэнт па абранай дысцыпліне атэставаны не будзе, яму выдадуць даведку пра наведванне прадмета, але ў дыплом уносіць нічога не будуць.
"Навучанне па дадатковых спецыяльнасцях не абмяжоўваецца вучэбных курсам. Дарэчы, першакурснік зможа абраць дысцыпліны чацвёртага года падрыхтоўкі", - дадалі ў ВНУ.
У рамках праекта студэнт пры жаданні зможа браць і некалькі дадатковых прадметаў для вывучэння, галоўнае - каб гэта не перашкаджала атрыманню адукацыі па спецыяльнасці. Тэарэтычна, філолагі змогуць вывучаць матэматыку, а матэматыкі - наадварот, гуманітарныя дысцыпліны.
Актыўна ў рамках праекта будуць развіваць і анлайн-формы атрымання адукацыі - у тым ліку з выкарыстаннем платформы LMS Moodle.