Відэа было запісана супрацоўнікамі экасядзібы "Навусть": на кадрах бачна, як мядзведзь пазначае сваю тэрыторыю - ён чухаецца аб драўляны слуп, грызе яго і драпае.
У экасядзібе распавялі, што рэдка ўсталёўваюць фотапасткі ў рэжым відэа, але бываюць і выключэнні, дзякуючы чаму атрымоўваецца зняць сапраўды рэдкія моманты з жыцця жывёл пушчы.