Гэты малы вельмі гуллівы! Так-так, ён менавіта гуляе, бо падстаў для сапраўднага "выкліку" кракадзілу і буйвалу ў яго быць не можа: тыя на бегемота не нападалі, ды і дзяліць ім, увогуле, няма чаго. Таму ўсе спробы юнага бегемоціка пазмагацца са старэйшымі і больш небяспечнымі таварышамі можна расцэньваць толькі як забаву.
Цікава, што ў "бітве" з кракадзілам бегемоцік перамог: ён змог адагнаць яго назад у ваду, і паўзун сплыў прэч. Аднак з буйвалам ўсё выйшла не так паспяхова. Але мы верым: гэты малы яшчэ набярэцца вопыту і не будзе баяцца нікога!