Грыбы ёсць: беларусы адкрылі сезон ціхага палявання

У бягучым годзе грыбны сезон у краіне пачаўся трохі раней, чым звычайна, з-за дастаткова цёплага надвор'я ў канцы мая і моцных дажджоў.
Sputnik

МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Першыя грыбы пачалі з'яўляцца ў лясах Беларусі: у лясных угоддзях у шэрагу раёнаў краіны ўжо з'явіліся чырвонагаловікі, маслята і баравікі.

У бягучым годзе грыбны сезон у краіне пачаўся трохі раней, чым звычайна, з-за дастаткова цёплага надвор'я ў канцы мая і моцных дажджоў.

Беларусы ў сацыяльных сетках паведамляюць, што ва ўсіх абласцях краіны ўжо пачалі з'яўляцца першыя "высакародныя" грыбы - чырвонагаловікі. Знаходзяць таксама баравікі, але радзей, ёсць ужо і першыя масляты.

Як раней паведамлялі спецыялісты, масавага росту грыбоў у лясах не варта чакаць раней за сярэдзіну чэрвеня, аднак пры спрыяльных умовах надвор'я - аптымальнай тэмпературы паветра і дастатковай колькасці ападкаў - сезон ціхага палявання ў рэспубліцы можа стартаваць раней.