Першая спякота: на тыдні ў Беларусі пацяплее да +32°С

Гарачэй за ўсё будзе ў Гомелі і Віцебску - там, як чакаецца, паветра прагрэецца да +32°С, а таксама ў Магілёве - да +33°С.
Sputnik

МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Тэмпература паветра ў Беларусі на гэтым тыдні можа падняцца да адзнакі +30°С і вышэй, сведчаць дадзеныя доўгатэрміновага прагнозу Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Цяпло пасля невялікага пахаладання ў канцы мая вярнулася ў рэспубліку ў пачатку першага месяца лета.

Па дадзеных Гідрамета, на наступным тыдні пацяпленне працягнецца і чакаюцца першыя гарачыя дні.

Так, згодна з доўгатэрміновым прагнозам, у пятніцу 7 чэрвеня, тэмпература паветра ў Мінску і Гродна можа дасягнуць адзнакі +30°С, у Брэсце прагназуецца +28°С.

Гарачэй за ўсё будзе ў Гомелі і Віцебску - там, як чакаецца, паветра прагрэецца да + 32°С, а таксама ў Магілёве - да +33°С.