Фестываль у Браславе, які стаў ужо традыцыйным, зноў сабраў аматараў Сярэднявечча з Беларусі, Латвіі, Літвы, Расіі. Названае ў гонар князя-заснавальніка горада - Браса, свята знаёміць гасцей з бытам, культурай і гісторыяй народаў у тыя далёкія часы.
Сюды кожны год з задавальненнем з'язджаюцца рэканструктары з розных краін, каб прадставіць сваю праграму. Яны адзначаюць гасціннасць беларускага азёрнага горада, асаблівую атмасферу Замкавай гары, напоўненую творчасцю, любоўю да гісторыі.
Рыцарскія баі, сярэднявечныя танцы і музыка, майстар-класы рамеснікаў, навучанне стральбе з лука - усё гэта ўбачылі наведвальнікі фестывалю.