Станіслаў Манюшка нарадзiўся ў фальварку Убель (цяпер у Чэрвенскiм раёне) у дваранскай сям'i. Першапачатковыя веды пра музыку атрымаў ад мацi, адоранай пiянiсткi. Кампазітар з ранняга дзяцiнства захапляўся народнай музыкай, якую чуў на Мiншчыне.
Музычную адукацыю атрымаў у Мiнску, дзе яго выкладчыкам быў Дамiнiк Стэфанавiч, у Варшаве пад кiраўнiцтвам арганiста Аўгуста Фрэера i Берлiне ў Карла Рунгенхагена.
Светапогляд Манюшкі сфармаваўся ў юнацкія гады, якія прайшлі на Беларусі. З малых гадоў будучы кампазытар адчуў хараство і прывабнасць беларускага фальклору, асабліва беларускай песні. Таму беларускі каларыт дамінуе амаль ва ўсіх яго творах, асабліва ранніх.
"Тое, што ёсць у ёй народнага, нацыянальнага, мясцовага, што з'яўляецца водгаласам нашых дзіцячых успамінаў, ніколі не перастае падабацца жыхаром той зямлі, на якой яны нарадзіліся і выраслі", — казаў Манюшка пра беларускую культуру.
Падрабязней пра факты з жыцця Станіслава Манюшкі — у аўдыёзапісе Sputnik Беларусь.