Фестываль "Свята Сонца" ў Дудутках: што рыхтуюць арганізатары

Асаблівую ўвагу арганізатары традыцыйна надаюць рэканструкцыі традыцый і абрадаў нацыянальнай беларускай культуры і свята Купалле
Sputnik

МІНСК, 5 чэр - Sputnik. Чацвёрты міжнародны купальскі фолк-фестываль "Свята Сонца" ў Дудутках пройдзе ў традыцыйным двухдзённым фармаце 22-23 чэрвеня, паведамілі ў Экстрым-тэатры "Берсерк".

Вогненнае шоу і карагоды пад рок: як у Дудутках праходзіць "Свята сонца"

Фестываль, як і ў мінулыя гады, аб’яднае некалькі рознапланавых мерапрыемстваў: фестываль агню і піратэхнікі, двухдзённы open-air канцэрт на дзвюх сцэнічных пляцоўках і кірмаш майстроў-рамеснікаў. Таксама будуць працаваць інтэрактыўныя, спартыўныя і этна-пляцоўкі.

Падчас open-air канцэрта выступяць "NAVIBAND", "Тролль Гнет Ель", "Стары Ольса", "PAWA", "IRDORATH", "Тарас на Парнасе" і многія іншыя.  

Асаблівую ўвагу арганізатары традыцыйна надаюць рэканструкцыі традыцый і абрадаў нацыянальнай беларускай культуры і свята Купалле. Калі скончыцца асноўная праграма фестывалю, госці і ўдзельнікі адправяцца на бераг ракі Пціч, дзе будуць гарэць купальскія вогнішчы. Дзяўчаты будуць кідаць вянкі ў раку, а ўсе жадаючыя змогуць патанчыць і скокнуць праз ачышчальны агонь.

Як і ў мінулыя гады з 21 па 23 чэрвеня на фестывалі будзе плацаваць лагер намётаў. Можна будзе размясціцца ў намётах арганізатараў ці прывезці свой.

Дабрацца да месца правядзення мерапрыемства можна будзе з дапамогай аўтобуса Мінск - Дудуткі - Мінск, а таксама бясплатным трансферам Рудзенск - Дудуткі - Рудзенск.