Даша Чарнова ў гэтым годзе вярнулася на сцэну міжнароднага песеннага праекта "Ты супер! Суперсезон" і прайшла ў
А да фіналу Даша выступала з іншымі няпростымі кампазіцыямі - для першага з'яўлення ў суперсезоне абрала песню Елкі "Кідай". А выйшаўшы ў паўфінал, выступіла са сваёй версіяй кампазіцыі амерыканскага рок-гурта Evanescence My Immortal, што забяспечыла ёй выступ у фінале.
Даша запэўнівае - выбар песні для фіналу быў рызыковым. Рэпеціраваць нумар даводзілася лежачы - каб на сцэне справіцца з усімі задумкамі.
"Ён падабаецца мне", - спявае Даша, а журы падабаецца сама Даша. І хоць пераможцай суперсезона беларуска не стала, у Мінск яна вярнулася з важнымі падарункамі. Па-першае, гэта магчымасць на працягу года вучыцца вакалу, па-другое - уласная кватэра.