МІНСК, 7 чэр - Sputnik. У Мінску на вуліцы Прытыцкага з’явілася скульптура аднаго з найбуйнейшых прадстаўнікоў авангарднага мастацтва XX стагоддзя ураджэнца Віцебска Восіпа Цадкіна.
Скульптура Осипа Цадкина появилась в Минске
© Photo : пресс-служба Белгазпромбанка
Работу "Носьбіт дароў" на нью-ёркскіх таргах аўкцыённага дома Christie’s набыў "Белгазпрамбанк". Скульптуру аўтар першапачаткова зрабіў з дрэва ў 1937 годзе. У цэнтры экспазіцыі – чалавек, у руках якога карабель. Такім чынам Цадкін адсылае гледача да сваёй радзімы і да фамільнай справы яго сям’і – суднабудавання.
Скульптура Осипа Цадкина появилась в Минске
© Photo : пресс-служба Белгазпромбанка
Скульптура Осипа Цадкина появилась в Минске
© Photo : пресс-служба Белгазпромбанка
З нагоды адкрыцця скульптуры ў сталічным скверы па вуліцы Прытыцкага прайшло свята ў французскім стылі, бо яшчэ адна такая скульптура знаходзіцца ў Парыжы каля выхада з Моста інвалідаў.
На пляцоўцы працавалі фуд-зоны, фотазоны, жанглёры і клоўны, крамы рамеснікаў і аніматары. Танцы і музыка гучалі каля скульптуры да позняй ночы: перад гасцямі выступілі скрыпач Карэн Карпецян, гурт Parade of Planets і Святлана Бень.
Скульптура Осипа Цадкина появилась в Минске
© Photo : пресс-служба Белгазпромбанка
Скульптура Осипа Цадкина появилась в Минске
© Photo : пресс-служба Белгазпромбанка
Свята атрымалася сапраўды яркім і прыгожым - своеасаблівы беларускі карнавал у мініяцюры, нягледзячы на будны дзень. Квяцістай кропкай стаў салют.
Чытайце таксама: