Мезенцаў уручыў 5 чэрвеня копіі даверчых грамат кіраўніку МЗС Беларусі Уладзіміру Макею. Ужо на наступны дзень, 6 чэрвеня, дыпламат правёў першы брыфінг для беларускіх журналістаў.
Размаўляючы з прэсай, Мезенцаў распавёў аб падрыхтоўцы ў Мінску свяце ў гонар надыходзячага Дня Расіі, а таксама пра пастаўленыя перад ім задачы. Выказаўся пасол і за адкрытасць пасольства для ўсіх калег і сяброў, а таксама адказаў на пытанне пра спрэчкі ў двухбаковых адносінах.
Глядзіце першы брыфінг пасла Мезенцава ў МПЦ Sputnik на відэа.