Відэа

Канцэрт у Мінску ў гонар Дня шматнацыянальнай Расіі

У цэнтры горада праходзяць гулянні і выступаюць вядомыя артысты: глядзіце прамую трансляцыю святкавання Дня шматнацыянальнай Расіі ў Мінску на Sputnik.
Sputnik

Мезенцаў: няхай адносіны Расіі і Беларусі будуць прыкладам для ўсіх
У суботу беларуская сталіца адзначае Дзень шматнацыянальнай Расіі: на цэнтральных гарадскіх пляцоўках раскінуліся шматлікія інтэрактыўныя зоны, аднак галоўны падарунак мінчанам і гасцям горада - выступы многіх знакамітых зорак.

У рамках грандыёзнага гала-канцэрта ў Мінску пабывае знакаміты "Хор Турэцкага", зорка эстраднай і джазавай сцэны, народная артыстка Расіі Ларыса Доліна, а таксама аркестр пад кіраўніцтвам народнага артыста Ігара Бутмана.

Запланаваны і відовішчныя танцавальныя выступы. Так, атрымаецца ўбачыць артыстаў дагестанскага ансамбля танца "Лязгінку", народнага танца імя Ф.А. Гаскарава з Рэспублікі Башкартастан, а таксама вядомых ансамбляў з Ленінградскай і Калужскай абласцей.

Як праходзяць гулянні, прысвечаныя Дню шматнацыянальнай Расіі - сачыце разам са Sputnik Беларусь.