МІНСК, 9 чэр - Sputnik. Зборная Беларусі саступіла камандзе Германіі ў кваліфікацыйным матчы Еўра-2020. Сустрэча праходзіла на "Барысаў-Арэне", перадае карэспандэнт Sputnik.
Падапечныя Ігара Крывушэнкі прайгралі ўсухую - матч скончыўся з лікам 2:0 на карысць нямецкай зборнай.
Першы гол на 13-й хвіліне забіў Лерой Сане. Другі - на 62-й хвіліне - Марка Ройс. Беларусы не змаглі трапіць у вароты суперніка.
Перад матчам трэнер беларускай зборнай Ігар Крывушэнка паабяцаў, што калі яго падапечныя набяруць ачкі, ён зголіць вусы. Аднак такая ўстаноўка не выратавала беларусаў ад паразы.
Наступны матч "Белакрылыя" ў рамках кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы па футболе згуляюць 11 чэрвеня - "Барысаў-Арэна" прыме матч Беларусь - Паўночная Ірландыя.