МІНСК, 11 чэр - Sputnik. Вядомы беларускі футбаліст стаў бацькам у другі раз: яго жонка 10 чэрвеня нарадзіла яму другую дачку, паведамляе "Комсомольская правда".
Малую назвалі Арынай, яна з'явілася на свет днём у 6 радзільні Мінска.
Для футбаліста гэта ўжо другая дачка, для яго жонкі Святланы Губарэвіч - трэцяя (у яе ёсць дзіця ад папярэдняга шлюбу).
"Падчас родаў Саша быў у суседнім пакоі, ён першы узяў дачку на ручкі. Наш тата сапраўдны ювелір - дзяўчынкі ў нас атрымліваюцца выдатныя. Зараз галоўнае, каб раслі здаровенькія!", - цытуе выданне словы Святланы Губарэвіч.
Сам футбаліст прызнаўся, што рады нараджэнню другой дачкі, хоць і марыў аб спадчынніку.
Паводле яго слоў, больш яны з жонкай не плануюць дзяцей.