МІНСК, 11 чэр - Sputnik. Савет кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) па выніках, якога павінны быць падпісаны амаль 20 пагадненняў, адбудзецца 13-14 чэрвеня ў Бішкеку.
Для ўдзелу ў саміце кіраўнікоў дзяржаў-членаў ШАС прыедуць лідары краін, якія ўваходзяць у арганізацыю: Расіі, Казахстана, Кітая, Таджыкістана, Узбекістана, Індыі і Пакістана.
У якасці назіральнікаў на міжнародным форуме будуць удзельнічаць прэзідэнты Афганістана, Беларусі, Ірана і Манголіі.
У мінулым годзе, калі саміт ШАС праходзіў у кітайскім Цындаа, Аляксандр Лукашэнка таксама прысутнічаў на мерапрыемстве ў якасці прэзідэнта краіны-назіральніцы пры міжнароднай арганізацыі.
У 2019 годзе ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва старшынствуе Кыргызстан, таму сустрэча лідараў ШАС пройдзе ў Бішкеку.
Плануецца, што адразу пасля ўдзелу ў працы саміту прэзідэнт Беларусі накіруецца з афіцыйным візітам у Душанбэ, дзе сустрэнецца з прэзідэнтам Эмамалі Рахмонам.