МІНСК, 11 чэр - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (№10 у рэйтынгу WTA) пацярпела паразу на старце травянога турніру ў галандскім Хертагенбошы, паведамляе Sputnik.
У паядынку першага круга спаборніцтваў з прызавым фондам 250 тысяч долараў беларуска сустракалася з прадстаўніцай Аўстраліі Дэстані Айавай (214). Аўстралійка была мацней - 7:6 (7:3), 1:6, 6:4.
У 1/8 фіналу Айава згуляе супраць расійскай тэнісісткі Веранікі Кудзерметавай (60), якая была мацней за спартсменку з Туніса Онс Жабер (58) - 6:3, 6:4.