МІНСК, 11 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі раскрытыкаваў МУС за залішнія меры бяспекі ў фанзоне будучых Гульняў. На думку кіраўніка дзяржавы, гэта падобна да стварэння "не тое "канцлагера", не тое нейкіх "гета" ў Беларусі". Журналіст Sputnik пабываў каля Палаца спорту і каля Палаца Рэспублікі.
Блокі валяюцца каля дарогі
Зараз пляцоўка ля Палаца спорту абгароджана па перыметры шэрым плотам. З двух бакоў ужо месяц як усталяваныя вялікія палаткі, якія падчас гульняў, мабыць, ператворацца ў КПП.
Аднак прайсці па тэрыторыі будучай фанзоны пакуль можна без праблем. У вочы кідаецца хіба што куча бетонных блокаў, якія валяюцца ля заезду на паркоўку перад Палацам спорту. Збіраюцца іх прыбраць ці наадварот усталяваць як агароджу для аўтамабіляў - пакуль незразумела. Дарэчы, раніцай прэзідэнт пытаўся ужо экс-кіраўніка МУС, навошта такія блокі патрэбныя ў Беларусі.
У цэлым жа пакуль пляцоўка ля Палаца спорту не нагадвае гета, хоць напэўна скончыць працы па арганізацыі бяспекі тут яшчэ не паспелі. Вядома, што пра ўзмоцненыя меры бяспекі Мінск прасілі еўрапейскія чыноўнікі, але Аляксандр Лукашэнка настойваў падчас сустрэчы з Ігарам Шуневічам на тым, што сталіца не павінна ператварыцца на час Гульняў "у сістэму нейкіх плотаў".
Плошча пад кантролем
Такія ж меры бяспекі - плот па ўсім перыметры і белыя палаткі-КПП - вакол Кастрычніцкай плошчы. Акрамя гэтага, насупраць Палаца рэспублікі мантуюць падабенства трыбун, якія цалкам закрываюць від на плошчу для праязджаючага транспарту. Сёння тут таксама можна прайсці без праблем, аднак пэўныя нязручнасці з-за бясконцага плота ўжо ёсць.
"Вядома, зараз ніякага выгляду тут няма, а калі турыст захоча знайсці і сфатаграфаваць нулявы кіламетр? А што рабіць тым, хто выкарыстоўвае гэты маршрут кожны дзень?" - задаецца пытаннямі мінак, які перасякае плошчу.
Плошча, сапраўды, літаральна застаўлена белымі намётамі. Не дадае прыгажосці і мантаж фасада вялізнага бізнес-цэнтра каля дома прафсаюзаў. Затое бетонных блокаў, якія маглі б ператварыць свята ў канцлагер, тут не відаць. Можа, ужо прыбралі?
Другія Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за чатыры тысячы спартсменаў з 50 краін пазмагаюцца за 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Пра ўсе навіны спартыўнага форуму і прытрымліванні агню Гульняў па Беларусі можна даведацца ў спецпраекце Sputnik.