МІНСК, 12 чэр - Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе прайграла камандзе Паўночнай Ірландыі ў чарговым матчы кваліфікацыйнага раўнду Чэмпіянату Еўропы 2020 года, перадае карэспандэнт Sputnik.
Гульня прайшла на стадыёне "Барысаў-Арэна" вечарам у аўторак 11 чэрвеня.
Заўзятары абедзвюх краін змаглі ўбачыць толькі адно ўзяцце варот: першы тайм завяршыўся з лікам 0:0, а ў другім мяч на 86-й хвіліне забіў Патрык Макнэйр.
Пры гэтым адзіны небяспечны момант каля варот зборнай Паўночнай Ірландыі беларускі футбалісты змаглі стварыць на 62-й хвіліне, аднак атака голам, на жаль, не завяршылася.
Раней трэнер беларускай зборнай Ігар Крывушэнка заяўляў, што каманда здольная ўзяць ачкі ў хатнім матчы і адыграцца за паражэнне ў Белфасце - тады беларусы прайгралі з лікам 2:1.
Наступныя гульні падапечныя Крывушэнкі правядуць у верасні бягучага года - чакаюць сустрэчы са зборнай Эстоніі.
Такім чынам, зборная Паўночнай Ірландыі працягвае лідзіраваць у групе С - у яе 12 ачкоў, на другім месцы - Германія (12), на трэцім - Нідэрланды (3), у Беларусі і Эстоніі ачкоў пакуль няма.