Беларускага барца Андрэя Салаўя дыскваліфікавалі на 4 гады за допінг

У пробе 23-гадовага барца выявілі забароненае рэчыва фурасемід.
Sputnik

Крымінальную адказнасць за схіленне да допінгу ўводзяць у Беларусі
МІНСК, 12 чэр - Sputnik. Чэмпіён Беларусі па грэка-рымскай барацьбе Андрэй Салавей дыскваліфікаваны на чатыры гады за ўжыванне допінгу, паведамілі ў Нацыянальным антыдопінгавым агенцтве (НАДА).

Проба спартсмена паказала, што 23-гадовы спартсмен ужываў фурасемід (дыурэтык, які ўжываецца для вывядзення забароненых рэчываў і прыроўнены да допінгу, таксама выкарыстоўваецца ў якасці сродку для пахудання).

Дыскваліфікацыя Салаўя ўступіла ў сілу з 15 лютага гэтага года і заканчваецца 11 лютага 2023-га. Акрамя таго, вынікі барца, паказаныя з 12 студзеня, ануляваныя.

У мінулым годзе Салавей стаў чэмпіёнам Беларусі ў вагавой катэгорыі да 55 кг.